Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!


                                 Ніл Гілевіч

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя правядзенню Тыдня роднай мовы прайшлі ў нашай установе:

- выстава ў бібліятэцы па пытаннях сучаснай беларускай літаратуры і мовы

- прагляд відэасюжэтаў пра знакамітых беларусаў "Натхнёныя Бацькаўшчынай"

- конкурс малюнкаў "Я люблю Беларусь маю мілую"

- літаратурная віктарына "Аб родным краі - роднай мовай"

- наведванне экспазіцыі ў школьным музеі "Беларуская хатка" 

- акцыя "Размаўляй па-беларуску" (прайшла на працягу ўсяго тыдня)

- віншаванне паштоўкамі "Пажаданні на роднай мове"

- гастранамічны фэст "Беларуская кухня"